Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Дабравольскі: “Украінцы здолеюць выруліць з гэтай сытуацыі”


Уладзімер Глод, Менск Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі мяркуе, што сытуацыя ва Ўкраіне сьведчыць пра няўстойлівасьць парлямэнцка-прэзыдэнцкай формы ўлады.

“Калі дакладна не падзеленыя паўнамоцтвы, дык гэта каторы раз прыводзіць да таго, што пачынаецца высьвятленьне дачыненьняў паміж прэзыдэнтам і парлямэнтам. Гэта прыкмета няўстойлівасьці такой мадэлі. Так было ў Расеі, пасьля ў Беларусі. І яшчэ можа быць падобнае ў іншых краінах.

Калі прэзыдэнт не зьяўляецца кіраўніком выканаўчай улады, як у Злучаных Штатах Амэрыкі, а займае нейкае такое месца, што дазваляе кіраваць, але не адказваць за свае дзеяньні, гэта вядзе да няўстойлівасьці й небясьпекі для краіны.

Думаю, што ўкраінцы здолеюць выруліць з гэтай сытуацыі больш-менш прыстойна. Але гэта зрабіць ім будзе цяжка”.
XS
SM
MD
LG