Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гусак: “Юшчанка праявіў сябе вельмі дрэнным кіраўніком Украіны”


Ганна Соўсь, Менск Адзін з аўтараў ідэі Балтыйска-Чарнаморскага нафтавага калектару, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Гусак нарадзіўся ва Ўкраіне, а падчас памаранчавай рэвалюцыі месяц правёў на Майдане Незалежнасьці.

Станіслаў Гусак лічыць памылковым той шлях кіраваньня дзяржавай, які абраў Віктар Юшчанка па абраньні на прэзыдэнцкую пасаду.

“Тыя людзі, якім трэба было сядзець у турме, сёньня сядзяць у Вярхоўнай Радзе і камандуюць Украінай. Цяпер Юшчанка адэкватна адрэагаваў, паколькі сытуацыя такая, што інакш рабіць было ўжо немагчыма. Але ў тым, што яны прыйшлі да такой сытуацыі, вінаваты толькі Юшчанка.

Найхутчэй будуць паўторныя выбары, і блёк “Наша Ўкраіна” і Юлія Цімашэнка атрымаюць перавагу. І, я думаю, што ва Ўкраіне ўсё стане на свае месцы.

Юшчанка праявіў сябе вельмі дрэнным кіраўніком такой дзяржавы, як Украіна, вельмі слабым. У яго не засталося пасьля выбараў стрыжня, таго, што ён паказваў на Майдане.

Але ж я думаю, што ўкраінскі народ ведае, што яму трэба. Яны як трэба абяруць у сябе дэпутатаў Вярхоўнай Рады і павернуць на той шлях, якім ішла Ўкраіна і раней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG