Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў трэці раз трапіў за краты


Радыё Свабода Менская пракуратура арыштавала Андрэя Клімава.

Яго абвінавачваюць у закліках да зьвяржэньня існуючага ладу. Падставай для крымінальнай справы стаў артыкул за подпісам палітыка, разьмешчаны на інтэрнэт-сайце прыхільнікаў АГП. Спачатку Андрэй Клімаў меў статус падазраванага ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Да суду Андрэя Клімава будуць трымаць у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня

Андрэй Клімаў пасьпеў патэлефанаваць “Свабодзе” з кабінэта сьледчага Анатоля Гадуна і паведаміць, што яго арыштавалі. Андрэй патлумачыў, што 2 красавіка прачытаў на сайце Радыё Свабода аб тым, што супраць яго заведзена крымінальная справа і пайшоў да сьледчага, каб высьветліць усе абставіны. Сьледчы паведаміў Клімаву, што атрымаў санкцыю зьмясьціць яго ў СІЗА на два месяцы. Андрэй паведаміў, што сьледчы адмовіўся выклікаць адваката. Такім чынам апазыцыянэр трэці раз трапіў за краты.

Гл. таксама • Адзін дзень у сям’і палітвязьня Андрэя Клімава (фота)

• Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы)
XS
SM
MD
LG