Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць беларусы пра палітычныя падзеі ва Ўкраіне?


Альгерд Невяроўскі, Менск “Ці сочыце вы за ўкраінскімі палітычнымі падзеямі й ці непакояць яны вас?” Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Спадар: “Так, сачу. Каб усё там было нармальна, бо гэта нашы найбліжэйшыя сябры й суседзі. Каб там не было сутычак і ўсё вырашылася ціха й мірна”.

Спадар: “У нас проста няма дзе сачыць, няма сродкаў масавай інфармацыі, якія маглі б перадаць аб’ектыўную інфармацыю. Таму мне цяжка штосьці казаць, але я ўпэўнены, што Юшчанка здолее знайсьці слушнае рашэньне”.

Спадар: “Непакоіць. Там такая бязглузьдзіца. Што гэта за такія рэвалюцыі? У нас можна вось прайсьці спакойна, а там жа ня пройдзеш. У нас людзі працуюць, нечым занятыя. А там чым? Вулічнай бязглузьдзіцай”.

Спадарыня: “Непакоіць. Хіба ж гэта нармальна, што народ як статак. Іх краіну ўжо трасе два гады й гэта ня можа быць нармальным. А як жа эканоміка? Як людзі будуць жыць далей? Я не разумею, пра што яны думаюць”.

Спадар: “Прыкладна ведаю, што там. Няма ніякай стабільнасьці, нічога канкрэтнага”.

Карэспандэнт: “Ці сочыце вы за падзеямі ва Ўкраіне? Ці непакояць яны вас?”

Спадарыня: “Мы толькі што прыехалі з Украіны, таму непасрэдна чулі ўсё, што там адбываецца. Кожная краіна гэта па-свойму перажывае. Мяне гэтыя падзеі асабліва не непакояць. А людзі ва Ўкраіне занепакоеныя, яны сочаць”.

Хлопец: “Трохі сачу, але толькі ў навінах. У мяне трохі згубіліся кантакты з маімі ўкраінскімі сябрамі. Мяне гэта хвалюе, бо сытуацыя трохі падобная да нашай”.

Спадар: “Трохі сачу, але асаблівага непакою няма”.

Спадар: “Чуў пра падзеі. Калі гэта адаб’ецца на маёй зарплаце, то тады будзе непакоіць”.

Дзяўчына: “Мяне гэта не непакоіць, і я за падзеямі ва Ўкраіне не сачу”.

Спадар: “Я сам украінец, таму цікава, як яны там змагаюцца. Будуць зноў дадатковыя праблемы — выбары, перавыбары. Для эканомікі гэта ня вельмі добра”.

Спадар: “Сачу, і вельмі занепакоены, бо гэта нашы найбліжэйшыя суседзі. Самае важнае — каб яны захавалі нейкую рацыю, розум і здолелі пазьбегнуць усіх непрыемнасьцяў, якія могуць быць у выніку супрацьстаяньня Януковіча й Юшчанкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG