Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч: “Цяпер Украіна знаходзіцца ў пераходным стане”


Уладзімер Глод, Менск Былы кіраўнік Савету рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Аляксандар Вайтовіч гаворыць, што вельмі спакойна ставіцца да рашэньня прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі распусьціць Вярхоўную Раду і прызначыць датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

“Украіне, у палітычным пляне, магчыма, патрэбна прайсьці праз усё гэта. Але ж мяне супакойвае тое, што гэтыя падзеі ніяк не адбіваюцца на эканамічным разьвіцьці Ўкраіны. Палітычныя баталіі праходзяць, а эканоміка наладжаная, пастаўленая на рэйкі й рухаецца як трэба.

Пакуль ва Ўкраіне не складзецца пэўны балянс палітычных сілаў у выглядзе дзьвюх-трох буйных партыяў ці блёкаў, дык і будзе цягнуцца такое супрацьстаяньне. А як складзецца, дык і сыстэма запрацуе нармальна. Цяпер Украіна знаходзіцца ў пераходным стане”.
XS
SM
MD
LG