Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Сіўчык: “Тое, што Юшчанка ўрэшце прыняў такое рашэньне — добра”


Ганна Соўсь, Менск Апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык у 2004 годзе разам зь некалькімі сотнямі беларусаў прыехаў у Кіеў падтрымаць памаранчавую рэвалюцыю. Разам з паплечнікамі ён паставіў беларускія намёты на кіеўскім Майдане.

Вячаслаў Сіўчык заўважае, што рашэньне распусьціць Вярхоўную Раду насьпявала даўно:

“У 2006 годзе адразу былі прапановы да Віктара Андрэевіча Юшчанкі з боку тых людзей, якія найбольш ахвярна сябе паводзілі падчас памаранчавай рэвалюцыі, аб роспуску Вярхоўнай Рады, калі прэм’ер-міністрам у выніку стварэньня шырокай кааліцыі стаў Віктар Януковіч.

Тое, што Юшчанка ўрэшце прыняў рашэньне аб роспуску Вярхоўнай Рады, гэта добра. Кепска, што цяпер ва Ўкраіне зноў ствараюцца падставы для сур’ёзнай барацьбы, але ж я вельмі спадзяюся, што ўкраінскі народ здольны будзе правесьці датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду, і такім чынам сэнсоўна ўсё ж завершыць той этап, калі пачыналася памаранчавая рэвалюцыя”.
XS
SM
MD
LG