Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Вячорка: “Крок Юшчанкі сьмелы і выклікае павагу”


Ганна Соўсь, Менск Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка назваў сьмелым крокам рашэньне прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі распусьціць Вярхоўную Раду і прызначыць датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

“Гэты крок выклікае павагу пасьля даволі працяглай пары няпэўнасьці, цяганіны, страты пазыцый тых, хто ў свой час стаяў на Майдане, што, бясспрэчна, зьнявервала прарэформавую частку ўкраінскага грамадзтва, і што тут хаваць, тых людзей у суседніх краінах, і ў Беларусі, якія сымпатызавалі хуткай дэмакратызацыі і эўрапеізацыі Украіны.

Можа, гэты крок узварушыць ня толькі ўкраінскі палітыкум, але і ўкраінскае грамадзтва і натхніць яго новай верай у тое, што хуткая рэальная дэмакратызацыя і вяртаньне ў Эўропу – магчымыя.

Разам з тым гэта абвострыць існыя супярэчнасьці, і ўкраінцам усім тут трэба быць пільнымі, каб не скарыстаўся з гэтых супярэчнасьцяў усходні сусед. Думаю, што ў кантэксьце новай сытуацыі наўрад ці адбудуцца даўно анансаваныя ў Менску сустрэчы Юшчанкі з Лукашэнкам”, -- лічыць старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG