Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць у Кіеве і ў Менску пра роспуск Вярхоўнай Рады?


Алесь Дашчынскі, Менск Прэзыдэнт Віктар Юшчанка падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады і правядзеньні датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Паводле Віктара Юшчанкі, гэтае рашэньне прадыктавана вострай палітычнай неабходнасьцю і імкненьнем захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Прэзыдэнт прызначыў датэрміновыя выбары на 27 траўня.

Украінскі палітоляг Ігар Сямівалос пазытыўна ставіцца да роспуску Вярхоўнай Рады.

“Бо Вярхоўная Рада не адлюстроўвае рэальнага волевыяўленьня ўкраінскага народу. Ад самага пачатку яна была заснавана на здрадзе сацыялістычнай партыі, якая ішла пад іншымі лёзунгамі. А для таго, каб Мароз стаў лідэрам Вярхоўнай Рады, перайшла на іншы бок, такім чынам здрадзіўшы сваім выбарцам і ранейшым абяцаньням. Сытуацыя цяпер вельмі цяжкая. І, відаць, некалькі найбліжэйшых дзён будуць вельмі складанымі і важнымі для Ўкраіны. Указы прэзыдэнта абавязковыя для выкананьня на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны. І калі Вярхоўная Рада не паслухаецца ўказу прэзыдэнта, то гэта можна разглядаць як бунт”.

Палітоляг зь Менску Андрэй Фёдараў сказаў, што пакуль цяжка прагназаваць, як будуць разьвівацца падзеі ва Ўкраіне:

“Адзінае, што можна сказаць, што наўрад ці цяпер адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі зь Віктарам Юшчанкам. Яму будзе не да гэтых сустрэч. Напэўна, будзе цяжэй вырашаць, калі сапраўды была такая надзея, энэргазабесьпячэньне з поўдня, з Касьпійскага рэгіёну. Бо трэба было дамаўляцца з украінцамі па транзыту празь іх тэрыторыю. У астатнім цяжка сказаць. Ва ўсялякім разе, гэта не на карысьць Украіне і не на карысьць Беларусі, пакуль што я ня ведаю, чым гэта скончыцца”.

Гл. таксама

• Віктар Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду

• Ва Ўкраіне высьпявае чарговы палітычны крызіс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG