Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Габрэі адзначаюць Пэсах


Любоў Лунёва, Менск У пасхальную ноч габрэі павінны сабрацца ў сваіх дамах, каб адзначыць Сэдэр -- зьесьці сьвяточную вячэру і ўзгадаць Сыход з Эгіпту. Самая галоўная страва пасхальнага тыдня – маца. Тора забараняе ўжываць у ежу закваску, таму ад моманту замесу цеста і пакуль маца сьпячэцца, мусіць прайсьці ня больш як 18 хвілінаў.

“Пэсах” значыць “пераскокваць”. У часе Пэсаху чалавек, дзякуючы Боскай дапамозе, можа пераскочыць празь некалькі ўзроўняў у сваім духоўным разьвіцьці. Кульмінацыйны момант Пэсаху – вячэра, пасхальны Сэдэр, калі ўся сям’я з гасьцямі зьбіраецца вакол стала. Трэба ў вызначанай пасьлядоўнасьці зьесьці 5 страваў. Спачатку – мацу. Потым выпіць 4 келіхі віна, зьесьці марор (салат-латук, базылік і хрэн) і хазэрэт (зеляніна), якія сымбалізуюць горкасьць эгіпецкага рабства, а харасэт з яблыкаў, фінікаў, арэхаў і віна – гліну, зь якой выраблялі цэглу. На чацьвёртым этапе габрэі чытаюць Агаду, асноўную частку якой складаюць камэнтары часоў Талмуду. У завяршэньне чытаюць псалмы. У пасхальную вячэру ўваходзяць курыны суп з клёцкамі з мацы, гэфілтэ фіш і запечанае мяса. Галоўнае, каб да сьвята ў сям’і далучыліся дзеці, бо мэтай сьвята ёсьць перадача гісторыі Сыходу ад пакаленьня да пакаленьня. Вялікая габрэйская традыцыя захоўваецца дома. Дырэктарка музэя гісторыі габрэйскай культуры Іна Герасімава сёньня са сваімі гасьцямі з Ізраілю адзначае дома Пэсах.

Герасімава: “Усе габрэі павінны сваім дзецям, унукам перадаваць гэтае імкненьне да свабоды. Таму гэтае сьвята галоўнае ў габрэяў – яны перасталі быць рабамі. Яны гэтую гісторыю распавядаюць сваім дзецям”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG