Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне зь Ізраілем Беларусь ратыфікавала праз... 7 гадоў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала Пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Ізраілю аб узаемным заснаваньні і дзейнасьці культурных цэнтраў.

Гэты дакумэнт быў падпісаны ў Ерусаліме яшчэ 11 красавіка 2000 году і неўзабаве ратыфікаваны мясцовым парлямэнтам -- кнэсетам. Як патлумачыў дэпутатам намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак, у 2003 годзе ў “якасьці захадаў у адказ на закрыцьцё ізраільскай дыпмісіі ў Менску, было вырашана адкласьці ратыфікацыю на нявызначаны тэрмін”.

Цяпер жа, як лічыць намесьнік міністра, настаў час для падпісаньня. Гэта дапаможа палепшыць міждзяржаўныя дачыненьні, перадусім гандлёвыя. Пакуль жа беларускі экспарт у Ізраіль невялікі – летась ён склаў менш за восем мільёнаў даляраў.

Ізраільскі культурны цэнтар дэ-факта ўжо працуе ў Менску. А вось адкрыцьцё адпаведнай беларускай установы ў Ерусаліме, паводле намесьніка старшыні камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Юрыя Астапчанкі, “у бліжэйшыя гады не прадугледжваецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG