Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску разьвіталіся з трыма загіблымі ў Самалі пілётамі


Радыё Свабода Цырымонія разьвітаньня адбылася ў будынку віцебскай філярмоніі. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, блізкія й сябры Аляксандра Гаманькова, памочніка камандзіра самалёта ІЛ-76, штурмана Генадзя Трашкова і штурмана Аляксандра Зерніна.

Некалькі соцень віцебчукоў прыйшлі разьвітацца з загіблымі землякамі. Усе трое пілётаў былі пахаваныя побач на галоўных гарадзкіх могілках “Мазурына”.

У памяць пра загіблых над месцам пахаваньня прагучаў вайсковы салют, і вайсковы самалёт АН-2 тройчы абляцеў могілкі на знак жалобы і смутку.

Прадстаўнікі кампаніі “Трансавіяэкспарт”, выступаючы на жалобным мітынгу, казалі, што сапраўдныя пілёты не паміраюць, а выпраўляюцца ў апошні палёт — і апошні прытулак для іх не зямля, а нябёсы.









XS
SM
MD
LG