Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Канаплёў: “Мы не напрошваемся ў ПАРЭ”


Уладзімер Глод, Менск Гэтак старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімер Канаплёў адказаў сёньня на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода аб магчымасьці аднаўленьня для Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Уладзімер Канаплёў заявіў:

“Мы не напрошваемся. І ўсе павінны пра гэта ведаць. Мы не напрошваемся ў Раду Эўропы, у Парлямэнцкую Асамблею. Заўсёды патрэбна мець уласны гонар і ўласны твар. І мы ня можам пакорліва падпарадкоўвацца ўсяму таму, што ставяць перад намі. Атрымліваецца такая крыху аднабаковая пазыцыя.

Калі я яшчэ толькі пачаў размову са старшынём ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам, я казаў яму, што зрухі павінны быць з абодвух бакоў. Але ў лісьце, які я атрымаў ад яго пасьля наведваньня ім Беларусі, зьмяшчаецца толькі просьба да нас — зрабіце тое і тое.

Я лічу, што ўсе нашыя законы адпавядаюць міжнароднаму ўзроўню. А калі нешта канкрэтна не падыходзіць, дык гэта мы гатовыя абмяркоўваць”.

Статус спэцыяльна запрошанага быў замарожаны для Беларусі 13 студзеня 1997 году — як рэакцыя на шматлікія парушэньні падчас правядзеньня рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG