Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прыбярыце адну відэакамэру ў Драздах, пастаўце яе ў Курапатах, і пытаньня аховы ня будзе”


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 2 красавіка, панядзелак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Свабода асацыюецца з тым, што рабі, што хочаш, без абмежаваньняў, як хочаш. Вось па гэтаму і гінуць нашы браткі-беларусы на дарогах. Б’юць іх, забіваюць п’яныя аўтамабілісты. Вось маленькі вынік за якія-небудзь два ці тры месяцы – больш за 3600 п’яных кіроўцаў затрымалі. Што гэта такое? Трэба ўзмацняць меры, парадак павінен быць, супраць якога Вы і астатнія змагаецеся”.

Зіноўеў: “Ды прыбярыце адну замаскіраваную галінкаю дрэва відэакамэру ў Драздах, пастаўце яе ў Курапатах, і пытаньня аховы ня будзе”.

Спадар: “Дарагая “Свабода,” вось цяпер перадаюць, што ў панядзелак 2-га Дзень яднаньня Беларусі з Расеяй. А кошт за газ 55 % плацім Расеі. Дык чаму ў нас падаражэў газ? А Лукашэнка плаціць жабрацкую пэнсію і заробкі, а кошты растуць на жыльлё, на прадукты. Дык вось у Вас выступаў урач наконт гепатыту і казаў, што трэба адразу зьвяртацца да ўрача. А як зьвяртацца, калі яны ніякай увагі не зьвяртаюць? Яны лічаць, што гэта бізнэс. Які ж бізнэс? Бясплатна можа быць толькі для чыноўнікаў ці прэзыдэнта. А жабрачы народ, якому маленечкую пэнсію даюць. Калі ўжо ў яго сумленьне загаворыць?! Ці ён і надалей будзе травіць народ?! Калі мы насамрэч дачакаемся добрага прэзыдэнта, які будзе клапаціцца пра жабрачы народ і ўсталёўваць раўнапраўе?”

Жана Цыркунова: “Паважная “Свабода,” вітаю Вас. Вялікі дзякуй за запрашэньне на прэзэнтацыю “Альбома сямейнага”. Вельмі шкадую, што не давялося асабіста выказаць падзяку, вялізную падзяку спадару Вінцэсю Мудрову за выдатны твор, таму што я толькі цяпер прыехала ў Менск. Застаюся Вашай слухачкай. Спадзяюся на новыя сустрэчы. З павагай. Усяго добрага”.
XS
SM
MD
LG