Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- пахаваньне загіблых у Самалі беларусаў


Радыё Свабода У будынку Дяржаўнага авіяцыйнага камітэту завяршаецца жалобная цырымонія разьвітаньня з загіблымі ў Самалі беларусамі. У ёй бяруць удзел некалькі тысячаў чалавек. Пахаваньне адбудзецца пасьля 14 гадзіны на Ўсходніх могілках. У Менску сёньня хаваюць восем, у Віцебску – трох чалавек.Сярод загіблых – Ігар Вашкевіч, Аляксандар Гаманькоў, Генадзь Трашкоў, Іван Габ, Алег Кануньнікаў, Аляксандар Зярнін, Ігар Грэсь, Алег Бандаронак, Міхаіл Баглоў, Дзьмітрый Носьнікаў, Арцём Сычугоў.

Па факту гібелі экіпажу КДБ распачаў справу па артыкуле “тэрарызм”. Спэцкамісія міністэрства транспарту працягне расьсьледаваньне. У гэтым дапамогуць тэхнікі, якія засталіся ў жывых і вярнуліся ў Менск, а таксама “чорныя скрыні”, калі іх знойдуць.

Рэпартаж з пахаваньня – ў вечаровым эфіры і пазьней на нашым сайце.

• Загіблых у Самалі пілётаў пахаваюць у Віцебску і Менску • У Віцебску прайшла паніхіда па загінулых у Самалі лётчыках-земляках
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG