Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2008-ым будзе забароненая любая рэкляма цыгарэтаў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні “Закон аб рэкляме”. Ён прадугледжвае шэраг абмежаваньняў у рэкляме. Пачынаючы ад 1 студзеня 2008 году будзе прыпыненая любая рэкляма тытунёвых вырабаў.

Шэраг абмежаваньняў уводзіцца на радыё і тэлебачаньні. Прынамсі забараняецца рэкляма піва ад 7 раніцы да 20 вечара. На каналах беларускага тэлебачаньня ў гэтак званы прайм-тайм ад 18 да 22 гадзінаў рэкляма ня можа перавышаць 18 хвілінаў цягам адной гадзіны. Гэтае абмежаваньне пачне дзейнічаць праз 6 месяцаў пасьля афіцыйнай публікацыі закону.

Дэпутаты сёньня вызначылі сьпіс радыё і тэлетрансляцый, якія забаронена перапыняць рэклямай. Гэты выступы прэзыдэнта, прэм’ер-міністра, кіраўнікоў абедзьвюх палатаў, трансляцыі сэсіі Нацыянальнага сходу, дзяржаўныя мерапрыемствы, жалобныя ды іншыя афіцыйныя цырымоніі, а таксама рэлігійныя і некаторыя дзіцячыя перадачы.
XS
SM
MD
LG