Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Антона Ўсьцімчука асудзілі на 7 сутак арышту


Радыё Свабода Моладзевага актывіста Антона Ўсьцімчука суд Ленінскага раёну Магілёву асудзіў на 7 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Трое сутак ён ужо адсядзеў.

Антон быў затрыманы 24 сакавіка напярэдадні акцыі з нагоды Дня Волі. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён нібыта брыдкасловіў.

Сёньня а 15 гадзіне суд разгледзіць аналягічную справу моладзевага актывіста Яўгена Суворава.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• Магілёў: суды над грамадзкімі актывістамі адкладзеныя да 2 красавіка
XS
SM
MD
LG