Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Канаплёў: “Мы не напрошваемся ў ПАРЭ”


Уладзімер Глод, Менск Гэтак старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімер Канаплёў адказаў сёньня на пытаньне карэспандэнта “Радыё Свабода” аб магчымасьці аднаўленьня для Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

“Заўсёды патрэбна мець уласны гонар і ўласны твар. І мы ня можам пакорліва падпарадкоўвацца ўсяму таму, што ставяць перад намі.

Уладзімер Канаплёў сказаў, што ён бачыць у дзеяньнях ПАРЭ некалькі аднабаковую пазыцыю.

“Калі я яшчэ толькі пачаў размову са старшынём ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам, я казаў яму, што зрухі павінны быць з абодвух бакоў, але ў лісьце, які я атрымаў ад яго пасьля наведваньня ім Беларусі, зьмяшчаецца толькі просьба да нас -- зрабіце тое і тое”.

Статус спэцыяльна запрошанага быў змарожаны для Беларусі 13 студзеня 1997 году, як рэакцыя на шматлікія парушэньні падчас правядзеньня рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.

• Старшыня ПАРЭ: “Я шчыра веру, што пабачу прагрэс у будучыні”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG