Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня выйдзе на волю Барыс Гарэцкі


Любоў Лунёва, Менск Паплечнікі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага будуць сустракаць яго сёньня ля турэмнай брамы на вуліцы Акрэсьціна.

Барыса Гарэцкага затрымалі 21 сакавіка людзі ў цывільным на вуліцы Валгаградзкай. У хлопца праверылі ўсе рэчы ў заплечніку і адвезьлі ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Улёткі, якія знайшлі ў заплечніку, міліцыянты пакінулі ў пастарунку, а Барыса Гарэцкага абвінавацілі ў дробным хуліганстве, як і астатніх актывістаў апазыцыі, якія былі прэвэнтыўна затрыманыя напярэдадні акцыі 25 сакавіка.

Барыс Гарэцкі абвесьціў галадоўку ў судзе пасьля абвяшчэньня прысуду 12 сутак арышту. Паводле міліцэйскага пратаколу Барыс Гарэцкі павінен выйсьці на волю ў 16.30. Падчас адбыцьця арышту моладзевага актывіста вазілі на допыты ў пракуратуру знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, распачатай КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

• Барыс Гарэцкі і Ўладзімер Кацора трымаюць галадоўку • Наступная онлайн-канфэрэнцыя – з актывістамі “Маладога фронту”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG