Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты разгледзяць Працоўны кодэкс і Дзяржаўную праграму ўзбраеньняў


Уладзімер Глод, Менск Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца разгледзіць 96 пытаньняў. Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў на адкрыцьці веснавой сэсіі.

Паводле яго, асноўны блёк складуць сацыяльныя пытаньні. Прынамсі будзе зьменены Працоўны кодэкс. Таксама дэпутаты хочуць надаць права па дагляду за дзецьмі ня толькі маці, але па жаданьні і бацьку. Сярод новых законапраектаў – “Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньняў і абаронным заказе”.

Заплянавана, што 24 красавіка адбудзецца сумеснае паседжаньне абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу, на якім са “Зваротам да беларускага народу” выступіць Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG