Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 красавіка падаражэлі брытанскія візы


Радыё Свабода Ад 1 красавіка амбасада Вялікай Брытаніі павялічыла консульскі збор за візы.

Як паведамляе прэсавая служба амбасады, кароткатэрміновая віза (да 6 месяцаў) цяпер каштуе 126 даляраў(раней –100$); студэнцкая віза – 198 даляраў (раней 170$), іншыя катэгорыі візаў рознай працягласьці ўключна з працоўнымі – 170 даляраў. Дзецям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, візы, як і раней, будуць выдавацца бясплатна.

Як адзначае прэсавая служба амбасады Вялікай Брытаніі, памер консульскіх збораў вызначае парлямэнт Вялікай Брытаніі, і ў роўнай ступені ён дзейнічае ва ўсім сьвеце.

• Ад 1 красавіка мяняецца парадак выдачы літоўскіх візаў
XS
SM
MD
LG