Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шацікаву зноў затрымлівалі


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі менскага мэтрапалітэну у 21 гадзіну затрымалі на станцыі мэтро “Плошча Якуба Коласа” Крысьціну Шацікаву, сябра БХК Андрэя Кіма і грамадзянку Расеі Валянціну Чубараву.

У маладых людзей пад час ператрусу знайшлі сатырычныя ўлёткі палітычнага зьместу, прысьвечаныя 1 красавіка – Дню дурня.

Нягледзячы на тое, што Валянціна Чубарава паказала квіток на цягнік да Масквы, міліцыянты адвезьлі затрыманых у міліцыю Савецкага раёну Менску.

Крысьціну Шацікаву, Валянціну Чубараву і Андрэя Кіма адпусьцілі пасьля 12 ночы. Улёткі міліцыянты пакінулі ў пастарунку.
XS
SM
MD
LG