Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Такіх прыкладаў у хрысьціянскай гісторыі яшчэ не было”


Сяргей Навумчык, Прага Намесьнік начальніка упраўленьне ўнутраных спраў Менаблвыканкаму спадар Шутаў заявіў грамадзкасьці, што міліцыя “забясьпечыць кругласутачную ахову комплексу Курапаты на бязвыплатнай аснове ня мае магчымасьці” і прапанаваў за ахову Курапатаў плаціць. Словы міліцэйскага начальніка камэнтуе па тэлефоне з Нью-Ёрку першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк: “Я такога не чакаў нават ад гэтай улады. Гэта нагэтулькі цынічна, што выглядае як пляваньне ў твар усім тым людзям, якія былі расстраляныя , і іхным дзецям, якія вырасьлі сіротамі. Цяжка ўявіць нават уладу, якая б магла падобнае паведаміць сваім грамадзянам. Гэта значыць -- абсалютна не паважаць ні людзей, ні дзяржаву, ні памяць, ні маральнасьць, нічога. Гэты выпадак унікальны. Я думаю, што ён проста ўвойдзе ў гісторыю, у гісторыю чалавечай нізкасьці. Я ня ведаю у хрысьціянскай гісторыі, каб нехта нешта падобнае мог сказаць. Хаця выпадкі прыватнага кшталту, крымінальныя, бываюць, але каб на ўзроўні дзяржавы афіцыйныя асобы так сябе паводзілі -- прыкладаў такіх не было. Ну, вось будзе першы прыклад. І ў гэтым таксама сэнсе гэты рэжым ўвойдзе ў гісторыю разбурэньня нацыі, гісторыі, маралі, культуры. Гэтую інфармацыю людзі павінны ведаць, яе можна даваць без камэнтароў. Хай людзі самі бачаць і ацэньваюць, якога маральнага ўзроўню асобы кіруюць, якая гэта ўлада, ці мае яна ўвогуле права на існаваньне".
XS
SM
MD
LG