Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прайшла паніхіда па пяці загінулых у Самалі лётчыках-земляках


Радыё Свабода Паніхіда прайшла ў Сьвята-Георгіеўскай царкве. Гэты віцебскі храм адмыслова пабудаваны ў памяць пра ўсіх загінулых падчас вайсковае службы. Апоўдні тут паміналі пілётаў самалёту ІЛ-76 EW-78849, зьбітага баевікамі-ісламістамі ў аэрапорце Магадышу.

Сёньня – дзявяты дзень па іхнай сьмерці, і ў царкве сабраліся толькі сваякі загінулых ды бліжэйшыя сябры. Усіх прысутных журналістаў сваякі папрасілі не рабіць фотаздымкаў.

Грамадзкая паніхіда па загінулых земляках пройдзе 2-га красавіка ў будынку віцебскай філярмоніі. Таго самага дня на галоўных гарадзкіх могілках "Мазурына" адбудзецца пахаваньне.

Нагадаем, што спаміж 11-ці чалавек экіпажу зьбітага самалёту жыхароў Віцебску было пяцёра. Гэта афіцэры запасу 339-га ваенна-транспартнага авіяпалка 3-й гвардзейскай ваенна-транспартнай авіядывізіі: Ігар Вашкевіч — камандзір лётнага атрада, Аляксандр Гаманькоў — памочнік камандзіра, Генадзь Трашкоў — штурман, Аляксандр Зярнін — штурман , Міхаіл Баглоў — інжынэр.

Гл. таксама:

Загіблых у Самалі пілётаў пахаваюць у Віцебску і Менску
XS
SM
MD
LG