Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы папярэджвае беларускія ўлады


Радыё Свабода Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы заклікала ўрад Беларусі "адмовіцца ад прапанаванага праекту канцэпцыі заканадаўства аб прафсаюзах і перагледзець усе свае заканадаўчыя акты".

Пра гэта гаворыцца ў высновах 298-ай сэсіі Адміністрацыйнай рады.

Нагадаем, у сьнежні мінулага года Рада міністраў Эўразьвязу выключыла Беларусь з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне ўступіць у сілу праз шэсьць месяцаў – у чэрвені 2007 года. Міжнародныя структуры патрабуюць ад Беларусі палепшыць сытуацыю з прафсаюзамі.

МАП заклікае беларускі ўрад забясьпечыць усім арганізацыям працаўнікоў і працадаўцаў магчымасьць "без якіх-небудзь абмежаваньняў або ўмяшаньняў звонку ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць і карыстацца правам на свабодную рэгістрацыю".

Адміністрацыйная рада таксама заклікала ўрад Беларусі падтрымліваць цеснае супрацоўніцтва з Міжнародным бюро працы ў мэтах рэалізацыі ўсіх рэкамэндацый Камісіі па расьсьледаваньні.
XS
SM
MD
LG