Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін пакрытыкаваў Аляксандра Мілінкевіча


Алег Грузьдзіловіч, Менск 30 сакавіка адвакат Ігар Рынкевіч сустрэўся ў віцебскай калёніі з былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Адвакат паведаміў “Свабодзе”, што думае Аляксандар Казулін пра падзеі 25 сакавіка і як ацэньвае дзеяньні лідэраў апазыцыі.

“Аляксандар Казулін лічыць, паколькі цягам году апазыцыя рыхтавалася да падзеяў 19 і 25 сакавіка, то паводле вынікаў гэтых падзеяў улада перамагла. Ён даў фармулёўку, што “ўлада задушыла апазыцыю ў сваіх абдымках”, – перадаў Ігар Рынкевіч.

25 сакавіка паказала, на думку Казуліна, і беспэрспэктыўнасьць прэтэнзіяў Мілінкевіча на лідэрства, паколькі не было дасягнута пэўнага выніку. “З такімі дзеяньнямі мяне і іншых вязьняў проста згнояць у турме”, – кажа Аляксандар Казулін.

Таксама адвакат перадаў меркаваньне Казуліна адносна будучага Кангрэсу дэмакратычных сілаў. “Аляксандар Казулін перакананы, што кангрэс патрэбны, а той, хто яго зрывае, падпісваецца пад асабістым бязьдзеяньнем”.
XS
SM
MD
LG