Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: затрыманыя ў Дзень Волі ня будуць пакараныя


Радыё Свабода Пратаколы, складзеныя на актывістаў апазыцыйных партыяў 25 сакавіка за распаўсюд інфармацыйнага бюлетэня і ўлётак да Дня Волі, адкліканыя з суду Берасьцейскім гарвыканкамам.

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця павінны былі разглядацца справы старшыні гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Шыманскага, актывіста гэтай партыі Юрыя Жыдовіча і сябра БСДП (Г) Антона Стасюка, якіх затрымалі 25 сакавіка каля Берасьцейскага ўнівэрмага.

Апазыцыянэраў адвезьлі ў пастарунак, дзе склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі, што ня мае выходных дадзеных (інфармацыйнага бюлетэня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) “Разам з народам” і ўлётак, прымеркаваных да Дня Волі). Складаў пратаколы супрацоўнік ідэалягічнага аддзелу Берасьцейскага гарвыканкаму Сяргей Дубіна.

Аднак разгляд справы, прызначанай на 30 сакавіка, не адбыўся: напярэдадні гарвыканкам адклікаў гэтыя пратаколы з суду. Тым ня менш, адзін з затрыманых Антон Стасюк накіраваў скаргу ў пракуратуру, бо лічыць, што яго затрымалі беспадстаўна і друкаваныя выданьні ён не распаўсюджваў.
XS
SM
MD
LG