Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальніца крамы “Hugo Boss” Ірына Лазоўская на свабодзе


Алег Грузьдзіловіч, Менск Выйшла на волю былая журналістка, уладальніцы крамы “Hugo Boss” Ірына Лазоўская. Суд Ленінскага раёну Менску апраўдаў яе ў абвінавачаньнях у махлярстве і прызнаў вінаватай толькі ў нявыплаце падаткаў. Апошняе яна прызнавала ў судзе. За гэта ёй далі тры гады абмежаваньня волі, але залічылі тэрмін арышту і вызвалілі.

Ірыну Лазоўскую арыштавалі восеньню 2005 году. Сьледчыя мяркавалі, што прадпрымальніца авалодала памяшканьнямі некалькіх крамаў у цэнтры Менску, падрабіўшы дакумэнты. Страты, якія нібыта нанесла Ірына Лазоўская, вымяраюцца сотнямі тысяч даляраў. Пракурор прасіў для прадпрымальніцы 8 гадоў зьняволеньня.

Падчас сьледзтва, якое цягнулася болей за паўтара году, Ірыну Лазоўскую трымалі то ў Менскім, то ў Жодзінскім сьледчым ізалятары.

Падрабязнасьці – ў вечаровым эфіры і пазьней на сайце.

• Былой гаспадыні “Камілы” сёньня вынесуць прысуд
XS
SM
MD
LG