Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці хочуць менчукі распачынаць уласны бізнэс?


Галіна Абакунчык, Менск Ці хацелі б вы распачаць уласны бізнэс – гэтак гучыць пытаньне тыдня на Радыё Свабода.

Слухаць



Юнак: “Так, канечне! Гэта добрая рэч – бізнэс. І я – за. Можа, лепей жыць пачнем”.

Карэспандэнтка: “Ці хацелі б вы распачаць уласны бізнэс?”

Юнак: “Канечне, хацелі бы. Чаму? Гэта – цікавая праца, якая будзе прыносіць асалоду, па-першае. А па-другое, гэта, пэўна, грошы. Але ў нашай краіне гэта вельмі цяжка”.

Спадарыня: “Пэўна, я ўжо ў такім узросьце, што мне нешта пачынаць цяжкавата. Але хацелася б, каб дзеці заняліся бізнэсам. Бо хочацца, каб дзеці мелі магчымасьць самі пабудаваць сабе кватэру. Бо мы дзяржслужачыя і для нас, адчуваю, гэта вельмі важна”.

Юнак: “Канечне, хацеў бы, каб у нас, у Беларусі, быў свой прыватны бізнэс. Бо гэта будзе падымаць і эканоміку дзяржавы, і ўзровень жыцьця астатніх грамадзянаў краіны. Канечне, я – за”.

Юначка: “Напэўна, хацела б, але ў нашай краіне цяжка ўявіць, як гэта можна зрабіць. У мяне шмат сяброў гэтым займаюцца, але я ня бачу, каб у іх нешта атрымлівалася. Хаця і грошай, і сілаў, і шмат чаго было ў гэта ўкладзена. Мне падаецца, што законы ў нас дрэнныя. Сапраўды, вельмі цяжкія ўмовы для прадпрымальнікаў. Вось так”.

Спадар: “Асабіста я – не. Бо для гэтага павінны быць здольнасьці. Кажучы па-расейску – прадпрымальніцкая жылка. У мяне такой, здаецца, няма. Таму, калі, нават, і пачаць нешта, то хутчэй за ўсё, нічога не атрымаецца”.

Карэспандэнтка: “Ці хацелі б вы распачаць уласны бізнэс?”

Спадарыня: “Я чалавек вайсковы, таму – не”.

Спадар: “Не. Узрост мой ужо не дазваляе і спэцыялізацыя не дазваляе. Мяне цалкам задавальняе выкладчыцкая праца. Ды й бізнэс ў нас пакуль….Калі бедны чалавек пачынае зарабляць капейку, яму хочацца і больш, і больш, і больш. Таму ўсе бізнэсоўцы, амаль, у нас несумленныя”.

Юначка: “Гэта мара ўсяго майго жыцьця. Бо гэта – даходная справа, якая дазваляе зарабіць грошы”.

Юнак: “Для таго, каб заняцца сваім бізнэсам, трэба мець нейкую ідэю, якой раней не было. А гэта цяжка. І вось я пакуль у пошуках такой ідэі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG