Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Уладзімера Кішкурны


Любоў Лунёва, Менск У актывіста Партыі БНФ Уладзімера Кішкурны супрацоўнікі аддзелу барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Цэнтральнага райаддзелу ўнутраных справаў Менску праводзяць ператрус. Яны паведамілі спадару Кішкурне, што атрымалі апэратыўную інфармацыю аб тым, што ў 2005 годзе ягоны сын набыў больш за 2 грамы мэтадону. У сувязі з гэтым і праводзіцца ператрус.

Уладзімер Кішкурна зьвязвае ператрус са сваёй палітычнай дзейнасьцю. Ён лічыць, што гэта зачыстка перад чарговымі акцыямі апазыцыі.
XS
SM
MD
LG