Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На знак пратэсту ў турме галадае гомельскі актывіст Уладзімер Кацора


Радыё Свабода Намесьнік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы кіраўнік гомельскага выбарчага штабу лідэра дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча і адзін з каардынатараў кампаніі "За Свабоду!" Уладзімір Кацора ў гомельскай турме трымае галадоўку пратэсту. Палітыка асудзілі на пяць сутак арышту пасьля Дня Волі.

27 сакавіка суд Савецкага раёну Гомеля прысудзіў палітыка за нібыта зьдзейсьненае ім дробнае хуліганства і ўхіленьне ад яўкі ў міліцыю да штрафу пяць базавых велічынь і арышту на пяць сутак. У гэты самы дзень Уладзімер Кацора пачаў галадоўку пратэсту.

Палітык мае намер працягнуць галадоўку да канца адміністрацыйнага арышту на знак пратэсту супраць рашэньня суду. Уладзімер Кацора павінен выйсьці на свабоду заўтра ўвечары.
XS
SM
MD
LG