Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыс Гарэцкі дзевяты дзень трымае галадоўку


Любоў Лунёва, Менск Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”Барыс Гарэцкі ад 22 сакавіка трымае галадоўку пратэсту ў турме на вуліцы Акрэсьціна пасьля абвяшчэньня прысуду 12 сутак арышту ў судзе Першамайскага раёну Менску. 2 красавіка паплечнікі будуць сустракаць Барыса Гарэцкага ля турэмнай брамы.

Паводле Барыса Гарэцкага, арышты моладзевых актывістаў былі прэвэнтыўнай мерай, каб не дапусьціць найбольш актыўных сяброў дэмакратычнага моладзевага руху да ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка.

Падчас знаходжаньня за кратамі 29 сакавіка актывіста вазілі на допыт у менскую пракуратуру, дзе яму выставілі афіцыйнае абвінавачваньне ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

• У справе “Маладога фронту” ўжо пяцёра абвінавачаных
XS
SM
MD
LG