Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маёмасьць бацькоў С. Скрабца канфіскоўваць ня будуць


Уладзімер Глод, Менск Суд Першамайскага раёну Менску сёньня задаволіў хадайніцтва бацькоў Сяргея Скрабца аб адмене рашэньня наконт канфіскацыі іх маёмасьці. Суд палічыў, што апісаныя рэчы на суму больш за 10 мільёнаў беларускіх рублёў належаць не былому дэпутату, а яго бацькам. На канфіскацыі настойваў дэпартамэнт фінансавых рассьледваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Сяргей Скрабец – апазыцыйны палітык, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, быў асуджаны на два з паловай гады паводле абвінавачаньня ў выманьваньні крэдытыў у дзяржавы. Згодна з судовым рашэньнем, ён павінен вярнуць гэтыя грошы дзяржаве. У Сяргея Скрабца і яго жонкі маёмасьць ужо канфіскавалі.
XS
SM
MD
LG