Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3200 асобнікаў недзяржаўнай газэты “Наш Магілёў” будуць зьнішчаныя


Радыё Свабода Такое рашэньне было прынятае ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Ленінскага раёну Магілёву па выніках адміністрацыйнай справы, заведзенай з факту канфіскацыі газэтаў у грамадзкага актывістка Сяргея Лапуціна.

Грамадзкі актывіст адмовіўся ад пакунку з газэтамі, і міліцыянты цягам тыдня шукалі выдаўцоў, але так і не знайшлі. Паводле пастановы канфіскаванае выданьне перададуць у даход дзяржавы, а потым зьнішчаць.

Сяргея Лапуціна затрымалі з пакункам газэты ўвечары 24 сакавіка. У Ленінскім РУУС пералічылі газэты ды склалі пратакол аб канфіскацыі. У пакунку налічылі 3200 асобнікаў. У выходных зьвестках быў пазначаны наклад – 299 асобнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG