Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з целамі загінулых у Самалі вылецеў з ААЭ ў Менск


Радыё Свабода Самалёт авіякампаніі "Гомельавія" з беларускімі грамадзянамі і целамі загінулых у Самалі 23 сакавіка лётчыкаў і інжынэраў вылецеў чартэрным рэйсам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Менск. Пра гэта БелаПАН паведаміў супрацоўнік беларускага пасольства ў ААЭ. Як зазначыў суразмоўца агенцтва, паводле інфармацыі "Гомельавія", пералёт зойме прыблізна дзевяць гадзін.

Нагадаем,сьпярша ў выніку супольнай апэрацыі вайскоўцаў Самалі, Этыёпіі і Ўганды беларускія грамадзяне і целы загінулых пад канвоем міратворчага кантынгенту Афрыканскага зьвязу былі дастаўленыя на лётнішча вайсковай базы ў Балідаагле – за 100 кілямэтраў ад сталіцы Самалі Магадышу. Адтуль самалётам расейскай кампаніі “Кантынэнтальныя авіялініі” 29 сакавіка а 20.50 паводле менскага часу яны вылецелі ў кірунку Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
XS
SM
MD
LG