Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: моладзевы актывіст Максім Азараў – на волі


Радыё Свабода, Магілёў Моладзевы актывіст Максім Азараў пасьля сямі сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю. Ля ізалятару часовага ўтрыманьня яго вітала шматлікая грамада аднадумцаў. Заўтра раніцой Максім Азараў мае зьявіцца ў ваенкамат.

Максіма Азарава затрымалі 22 сакавіка ў 21.50 ля пад’езду дому, у якім жыве ягоная сяброўка. Паводле міліцэйскага пратаколу, Максім нібыта нецэнзурна выражаўся, паказваў грамадзянам і міліцыянтам непрыстойныя жэсты і нерэагаваў на іхныя заўвагі.

Максім Азараў 13 сакавіка адзначыў сваё васямнаццацігодзе. Ён самы малады ў Магілёве грамадзкі актывіст, які адседзеў адміністрацыйнае пакараньне ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

У Магілёве 2 красавіка павінны адбыцца яшчэ два суды над моладзевымі актывістамі Антонам Усьцімчуком і Яўгенам Суворавым. 26 сакавіка судзьдзі адклалі разгляд адміністрацыйных справаў праз адсутнасьць у актывістаў адвакатаў.
XS
SM
MD
LG