Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзякуй за тое, што вы дапамагаеце Крысьціне Шацікавай”


Радыё Свабода Наш слухач з Маладэчна ў званку на “Свабоду” выказаў абурэньне паводзінамі мэдычнага пэрсаналу Магілёўскай псыхіятрычнай бальніцы і, у прыватнасьці, загадчыцы аддзяленьня Алы Ўцёнышавай.

23 сакавіка грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву асобы ў цывільным прымусова даставілі ў Магілёўскі псыхіятрычны шпіталь і гвалтоўна ўтрымлівалі там да 26 сакавіка. Праваабаронцы назвалі здарэньне з Крысьцінай Шацікавай “адкрытым прыкладам карнай псыхіятрыі”.

Слухаць:



Слухач з Магілёва: “Паважаная рэдакцыя! Шчыра дзякую за тое, што вы так дапамагаеце Крысьціне Шацікавай. Патэлефануйце, калі ласка, у Магілёў Але Васілеўне Ўцёнашавай – тэлефон вам дасьць “Белтэлекам”, ён ёсьць у даведніку.

Я патэлефанаваў ёй і спытаўся, як яна магла так па-барбарску ставіцца да лёсу гэтай дзяўчыны. Яна казала мне нешта нязьвязнае, што яна наогул там не была, што яна загадчыца аддзяленьня. Там было мора эмоцыяў. Вельмі цікавілася ў мяне, хто я такі і чаму тэлефаную. Я сказаў, што я адзін зь мільёнаў слухачоў, бо радыё і іншыя сродкі масавай інфармацыі ведаюць пра гэтыя “подзьвігі” ў Магілёве".

Гл. таксама Крысьціна Шацікава: мяне прывязалі да ложка і ўкалолі сэбазон Крысьціна Шацікава пра сваё “лячэньне” ў вар’ятні Магілёў: Крысьціна Шацікава на свабодзе Магілёў: К.Шацікаву гвалтам утрымліваюць у псыхіятрычным шпіталі
XS
SM
MD
LG