Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Беларусі вылецелі з Самалі


Радыё Свабода Паводле інфармацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі, 10 грамадзянаў Беларусі, а таксама целы беларускіх лётчыкаў, што загінулі пры катастрофе самалёта “Іл-76” 23 сакавіка, адпраўленыя з Самалі.

Як паведамляецца, сьпярша ў выніку супольнай апэрацыі вайскоўцаў Самалі, Этыёпіі і Ўганды беларускія грамадзяне і целы загінулых пад канвоем міратворчага кантынгенту Афрыканскага зьвязу былі дастаўленыя на лётнішча вайсковай базы ў Балідаагле – за 100 кілямэтраў ад сталіцы Самалі Магадышу. Адтуль самалётам расейскай кампаніі “Кантынэнтальныя авіялініі” а 20.50 паводле менскага часу яны вылецелі ў кірунку Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, на цяперашні час самалёт набраў дастатковую вышыню і выйшаў зь небясьпечнага калідору. Прыбыцьцё самалёта ў эмірат Фуджэйра (ААЭ) чакаецца блізка 4.00 па менскім часе.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, стан эвакуаваных грамадзянаў Беларусі здавальняючы. З Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў яны будуць дастаўленыя ў Беларусь чартэрным рэйсам авіякампаніі “Гомельавія”.

Гл.таксама: Загінулыя ў Самалі пілёты застрахаваныя ўсяго на 15 тысяч даляраў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG