Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памінальная акцыя адбылася ў Полацку


Радыё Свабода, Полацак Ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ушанавалі сёньня ў Полацку. Тут, ля Крыжа пакуты, сабраліся два дзясяткі чалавек. Крыж гэты быў пастаўлены ў пачатку 1990-х гадоў ля Бельчыцкіх могілак. Паводле сьведкаў, менавіта ў гэтым месцы сталінскія апрычнікі забівалі беларусаў.

У памяць забітых найлепшых сыноў і дачок Беларусі прагучала памінальная малітва. Вядомы полацкі дысыдэнт Уладзімер Ладзік, які зазнаў перасьлед з боку савецкіх уладаў, у сваім кароткім слове паведаміў, што тут, у Бельчыцы, пахаваныя ня толькі ахвяры крывавага рэжыму, а сама праўда.

Ля падножжа Крыжа былі ўскладзеныя вянкі і кветкі, запаленыя зьнічы. Арганізатарамі памінальнай акцыі выступіла мясцовая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.
XS
SM
MD
LG