Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 29 сакавіка


Радыё Свабода



“Ахвяры, нявінныя людзі, якія былі забітыя тут, таму што бальшавікі ў свой час акупавалі Беларусь… Была Беларуская Народная Рэспубліка. І пачалі тэрор, пачалі рэпрэсіі. Яны працягваліся цягам трыццаці ўсіх ленінска-сталінскіх гадоў. Гэта толькі невялічкі курганчык. Мы ведаем, што ў нашай краіне пахаваныя такім жа чынам мільёны бязьвінных людзей”.



Пісьменьнік Васіль Якавенка ў часе жалобнай акцыі ў менскім парку Чалюскінцаў у памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.



“Калі міліцыянты даведаліся, у чым мяне вінавацяць, то стаўленьне да мяне адразу зьмянілася. Яны абураліся й жартавалі, запытвалі — як гэта можна за мультыкі чалавека абвяшчаць у вышук. Толькі дзякуючы таму, што справа палітычная, міліцыянты мяне й ня выдалі, я на свабодзе, але мог быць і іншы варыянт. Магчыма, інцыдэнт зьвязаны з палітыкай беларускіх уладаў, скіраванай на зьнішчэньне ўсіх рухаў ды грамадзкіх арганізацыяў”.



Актывіст грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Андрэй Абозаў, які зьяўляецца фігурантам у крымінальнай справе за сатырычныя мультфільмы палітычнага зьместу ў інтэрнэце, пасьля таго як яго затрымала і адпусьціла расейская міліцыя, не перадаўшы беларускім уладам.
XS
SM
MD
LG