Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Барысаве на волю выйшаў Ігар Леднік


Радыё Свабода Сёньня ўвечары з барысаўскай турмы выйшаў на волю актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік.

Ён быў затрыманы 24 сакавіка па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве й пакараны пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту.

Камэнтуючы “Свабодзе” сваё зьняволеньне, Ігар Леднік назваў яго беспадстаўным, паколькі “затрыманьне было справакавана ў сувязі з плянамі ізаляцыі на Дзень Волі”.

Ігар Леднік акрэсьліў турэмнае пакараньне як “праяву рэпрэсіяў уладаў у дачыненьні да актыўных грамадзян”.
XS
SM
MD
LG