Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яахім Гоўк: многія сэксоты яшчэ пры ўладзе


Сяргей Абламейка, Прага Лютэранскі пастар з Усходняй Нямеччыны Яахім Гоўк вядомы ў сьвеце як ініцыятар люстрацыі былых агентаў сакрэтнай службы “Штазі”. Днямі ён наведаў Грузію і даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода.

На пытаньне аб падабенстве камуністычных і нацысцкіх сакрэтных службаў Яахім Гоўк адказаў, што параўноўваць гэтыя спэцслужбы ня мае сэнсу. У Нямеччыне, сказаў ён, нацыянал-сацыялізм разглядаюць як большае зло ў параўнаньні з камунізмам. Разам з тым, Гоўк сказаў, што каб ён быў інтэлектуалам з былога СССР, то, магчыма, думаў бы наадварот – асабліва калі ўспомніць пра мільёны ахвяр камуністычнай дыктатуры.

У апошні час у Польшчы разгарэліся новыя скандалы вакол супрацоўніцтва многіх сьвятароў з камуністычнымі спэцслужбамі. Але Яахім Гоўк сказаў у інтэрвію нашаму Радыё, што цэрквы былой Усходняй Нямеччыне і Польшчы былі нашмат больш незалежныя ў параўнаньні з цэрквамі ў СССР. У Расейскай праваслаўнай царкве, паводле Гоўка, камуністычныя сакрэтныя агенты былі высунутыя на самыя высокія кіруючыя пасады.

Гоўка запыталіся, ці ня выкліча выкрыцьцё былых агентаў сярод уплывовых інтэлектуалаў і царкоўнікаў зьмены ў грамадзкіх каштоўнасьцях. Ён адказаў, што люстрацыі павінны быць праведзены ва ўсіх посткамуністычных краінах, і што тыя, хто супрацоўнічаў са спэцслужбамі нават не падпісваючы папераў, павінны спытацца самі ў сябе, наколькі яны былі карысныя для камуністаў.

Гоўк: Ёсьць адчуваньне, што многія з былых злачынцаў цяпер займаюць высокія пазыцыі ў грамадзтве. І гэта дае мне падставы гаварыць, што кожная посткамуністычная краіна мае яшчэ шмат зрабіць у гэтай галіне ў сябе.
XS
SM
MD
LG