Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: зноў перанесьлі суд над праваабаронцам


Радыё Свабода Разгляд судовай справы на праваабаронцу Ўладзімера Вялічкіна перанесьлі. Адказьнік хадайнічаў, каб у якасьці сьведкі выступіла ягоная жонка.

Судовая справа тычыцца затрыманьня спадара Вялічкіна напярэдадні Дня Волі ў Берасьці. Міліцыянты палічылі, што Ўладзімер Вялічкін паводзіў сябе падазрона, чым прыцягваў увагу мінакоў — таму яго затрымалі й адвезьлі ў пастарунак.

Сьведкам затрыманьня была жонка Вялічкіна, якая сёньня ня здолела прысутнічаць на працэсе.

Суд задаволіў хадайніцтва і перанес разгляд справы на іншы тэрмін.
XS
SM
MD
LG