Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія студэнты адзначылі Дзень Волі


Радыё Свабода, Прага Студэнты ўнівэрсытэцкага каледжу ў Вартбургу (штат Аёва) правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі і прысьвячалася ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Яе арганізатарам выступіла прафэсар Паўлінка Сурвіла. Летась перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі студэнты гэтага каледжу сшылі джынсавы сьцяг для беларускіх студэнтаў і двойчы выходзілі на дэманстрацыю на вуліцы Вэвэрлі і на тэрыторыі Вартбурскага каледжу.



XS
SM
MD
LG