Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па-ранейшаму невядома, калі А.Лукашэнка паедзе ва Ўкраіну


Уладзімер Глод, Менск Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў сёньня паведаміў, што дата візыту А. Лукашэнкі ва Ўкраіну удакладняецца. Першапачаткова ішла размова, што Лукашэнка паедзе ва Ўкраіну ў лютым, але тэрмін некалькі разоў пераносіўся, апошнім разам – на 28—30 сакавіка.

Наша радыё запытала спадара Папова пра рэакцыю на апошнія выказваньні наконт сытуацыі ў Беларусі прэм’ер-міністра Ўкраіны Віктара Януковіча і намесьніка кіраўніка сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Чалага.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС зазначыў:

“У нас няма ніякай афіцыйнай інфармацыі ад нашых украінскіх калегаў ні адносна зьместу выказваньняў нейкіх высокіх асобаў з украінскага кіраўніцтва, ні інфармацыі, якая б пацьвярджала факт наяўнасьці гэтых выказваньняў”.

Паводле шэрагу мэдыяў, украінскі прэм’ер учора ў Брусэлі “назваў Беларусь адной з апошніх дыктатураў на постсавецкай прасторы”.

А Аляксандар Чалы на брыфінгу ў Кіеве сказаў: “Мы настойваем на тым, што Беларусь павінна прадэманстраваць прагрэс у дэмакратычным кірунку”.
XS
SM
MD
LG