Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты Аляксандра Казуліна накіравалі скаргу ў Вярхоўны суд


Алег Грузьдзіловіч, Менск 29 сакавіка адвакаты Ігар Рынкевіч і Дзьмітры Гарачка даслалі ў Вярхоўны суд скаргу на прысуд Аляксандру Казуліну, паводле якога палітыка зьняволілі на пяць з паловай гадоў.

Адвакаты настойваюць на адмене прысуду — на той падставе, што ў дзеяньнях Аляксандра Казуліна не было злачынства. Абаронцы патрабуюць тэрмінова вызваліць палітыка зь віцебскай калёніі.

Ранейшая спроба дамагчыся апраўданьня Аляксандра Казуліна ў Менскім гарадзкім судзе была няўдалая.

Нагадаем, летась у ліпені Маскоўскі суд Менска прызнаў былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Палітык сваёй віны не прызнаў.

Сваякі Аляксандра Казуліна заявілі, што калі Вярхоўны суд не задаволіць скаргі, яны зьвернуцца ў міжнародныя судовыя інстанцыі.
XS
SM
MD
LG