Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская міліцыя адмовілася выдаць беларускіх “палітычных”


Любоў Лунёва, Менск Актывіста грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Андрэя Абозава, які з’яўляецца фігурантам у крымінальнай справе за сатырычныя мультфільмы палітычнага зьместу ў інтэрнэце, затрымалі на некалькі гадзінаў, каб перадаць беларускім уладам.

Андрэй расказаў “Свабодзе”, што расейскія міліцыянты зьнялі яго зь цягніка ў Цьверы. Яны паведамілі, што Андрэй заяўлены ў фэдэральны вышук як небясьпечны злачынца. Калі ж яны атрымалі факс зь Менску і даведаліся ў чым вінавацяць хлопца, то іх стаўленьне да яго зьмянілася. Міліцыянты зьвязаліся з кіраўніцтвам і распавялі, што крымінальная справа супраць Андрэя Абозава палітычна матываваная. У выніку моладзевага актывіста адпусьцілі, і ён цяпер знаходзіцца ў Таліне.
XS
SM
MD
LG