Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы зь літоўскай візай будуць езьдзіць толькі ў Літву


Уладзімер Глод, Менск “Візы, якія былі выдадзеныя да моманту далучэньня Літвы да Шэнгенскай зоны, працягнуць дзеяньне да завяршэньня іхнага тэрміну як нацыянальныя”, — паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.

Пра гэта літоўскі бок 28 сакавіка папярэдзіў сваіх калег з консульскай службы Беларусі падчас літоўска-беларускіх кансультацыяў, якія прайшлі ў Маладэчне.

Мяркуецца, што Літва далучыцца да Шэнгенскай зоны, у якую цяпер уваходзяць шаснаццаць краінаў, у наступным годзе. Да моманту далучэньня літоўскі бок мае намер захаваць для грамадзянаў Беларусі дзейны парадак атрыманьня візаў і іхныя кошты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG