Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Маладафронтаўцам выстаўлена абвінавачаньне


Радыё Свабода Падазраваным у крымінальнай справе актывістам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” выстаўлена абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі і Наста Палажанская лічаць, што ў сьпісе абвінавачаных могуць быць і іншыя іхныя паплечнікі. Сёньня а 14-й гадзіне маладафронтаўцы прыдуць у Менскую гарадзкую пракуратуру знаёміцца з матэрыяламі заведзеных на іх спраў.

Крымінальную справу супраць незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” КДБ распачаў 4 лютага. Максымальнае пакараньне паводле гэтага абвінавачаньня – два гады зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG