Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва “Трансавіяэкспарту” сустрэлася са сваякамі загіблых пілётаў


Ігар Карней, Менск Толькі што (каля 12-й гадзіны) завяршылася сустрэча сваякоў загіблых у Самалі пілётаў транспартнага самалёта “Іл-76” з кіраўніцтвам авіякампаніі “Трансавіяэкспарт”.

Чарговым разам пацярпелым было заяўлена: робіцца ўсё дзеля таго, каб вярнуць на радзіму целы памерлых, аднак, у бліжэйшы час тэхнічна гэта зрабіць немагчыма. Што гэтаму замінае, асабліва не ўдакладнялася. Аднак падрыхтаваны напярэдадні для вылету ў адну з суседніх з Самалі афрыканскіх краінаў таксама самалёт “Іл-76” сёньня, як плянавалася раней, ня вылеціць. Рэальная дата вылету пакуль не вядомая.

Нічога не было сказана і пра памеры страхавых выплат, якія павінны атрымаць сваякі 11 загіблых пілётаў. Бальшыня сем’яў аказаліся ў складаным матэрыяльным становішчы, бо цалкам залежалі ад заробкаў загіблых.

Сёньня ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН адбудуцца кансультацыі экспэртаў дзяржаваў-сяброў Рады бясьпекі ў справе трагічнага інцыдэнту зь беларускімі самалётамі ў Самалі. Гаворка ідзе пра эвакуацыю адтуль беларускіх грамадзянаў і целаў загіблых 23 сакавіка пілётаў.

Падрабязнасьці падзеі, а таксама пра лёсы загіблых слухайце ў вечаровым эфіры, а таксама чытайце на сайце "Свабоды" пазьней сёньня.
XS
SM
MD
LG