Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць на "Свабодзе" – Валянцін Акудовіч


Радыё Свабода 29 сакавіка на пытаньні слухачоў "Свабоды" адказваў філёзаф, літаратар Валянцін Акудовіч.

Аўтар кнігі “Мяне няма” нарадзіўся ў 1950 годзе, у мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. Працаваў экспэдытарам, токарам, вартаўніком, служыў у войску – узнагароджаны мэдалём “За воинскую доблесть”. Альпініст, майстар спорту па турызму. Закончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Аўтар шматлікіх кніг, артыкулаў, літаратурных ініцыятываў і спрэчных заяваў. Вось адна зь іх:

– Беларус – гэта ад пачатку трагічны чалавек. Калі заўгодна, ён і нарадзіўся з духу трагедыі. І таму ягонае існаваньне заўсёды было спрэс праблематычным. Але з чаго яшчэ, як ня з духу высокай трагедыі можа паўстаць воля ды супраціў свайму нямілажальнаму кону?

Фрагмэнты размовы слухачоў з Валянцінам Акудовічам слухайце заўтра, 30 сакавіка, у вечаровым эфіры Свабоды.
XS
SM
MD
LG